Культура

Бібліятэчны web-турнір…з кабінета мэра
         Не сакрэт, што бібліятэкары сёння знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых ідэй і праектаў. У гэтым можна было пераканацца на міжнародным семінары “Дзіцячае чытанне: праблемы, пошукі, рашэнні”, які днямі адбыўся ў Мінску. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска і адзін з камітэтаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.
Чарнякевіч, Ю. Бібліятэчны web-турнір… з кабінета мэра / Юрый Чарнякевіч // Культура. – 2017. – 18 лістапада. – С. 13.

Як прайсці ў бібліятэку?
         У Гомелі нядаўна адкрылася платная міні-бібліятэка. Здавалася б, у век інфармацыйных тэхналогій такая ініцыятыва асуджаная на правал, але арганізатары сцвярджаюць, што праект сябе акупляе. А тым часам звыклыя бібліятэкі пагаворваюць пра вяртанне чытачоў. І хай лічбы не дзівяць былым, даінфармацыйным, размахам, але цікавасць да чытання і сховішчаў кніг паступова расце. Праўда, каб дамагчыся такога выніку, трэба вельмі пастарацца.

Вальчанка, В. Як прайсці ў бібліятэку? / Вольга Вальчанка // Народная газета. – 2017. – 17 лістапада. – С. 18.


Кібербібліятэкар?
         Ці можна вымяраць інфармацыйную прастору тэрабайтамі, мегабайтамі? Ці можна лічыць экзэмплярам электронны прадукт? Пытанні турбуюць даследчыкаў. Цікава ў гэтай сувязі звярнуцца да Міжнароднага кангрэса “500 год беларускага кнігадрукавання”. Так, з’яўленне сеткавага асяроддзя і, адпаведна, электронных тэкстаў вымагае новага погляду на вывучэнне тэкстаў сучаснай культуры. Узнікаюць электронныя бібліятэкі з калекцыямі электронных тэкстаў. З’ўляецца так званая сеткавая літаратура. Некаторыя даследчыкі вылучаюць яе падвідам мастацкай літаратуры. Іншыя лічаць (у прыватнасці Алена Брыш, вядучы бібліёграф НББ), што сеткавая літаратура – своеасаблівы падрыхтоўчы этап у літаратурнай творчасці, бо пасля трансліравання твораў у сетцы аўтары ўсё ж іх потым друкуюць. Нарвежскі даследчык , Э. Аарсэт уводзіць ва ўжытак панацце “кібертэкст” – гэта значыць механічная арганізацыя літаратурнага тэксту ў сетцы.


         Святлова, Н. Кібербібліятэкар? / Наталля Святлова // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 3 лістапада. – С. 10.

Книга обретает клубный формат
         За книгой в библиотеку сегодня ходят, увы, всё реже. Зачем, если оцифрованные Дюма и Толстой ждут читателя на интернет-порталах. Какова же судьба классической библиотеки? Как и во многих других странах, у нас их «перазагружают». Библиотеки всё больше приобретают клубный формат.


Галковский, С. Книга обретает клубный формат / Станислав Галковский // СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 1 ноября. – С. 13.

Артбук – кніга ХХI стагоддзя?
         У кніжных крамах сёння ўсё часцей можна ўбачыць новыя віды кніг – артбукі. Што ж гэта такое? Рускамоўны і куды менш папулярны аналаг слова “артбук” – графічны альбом. Гэта ілюстрацыі на пэўную тэму, сабраныя і аформленыя ў выглядзе альбома. Нельга сказаць, што артбук – вынаходніцтва сучаснасці. Яшчэ ў ХIХ ст. мастакі збіралі серыі сваіх графічных работ пад адну вокладку і выпускалі як самастойны мастацкі твор. Часцей за ўсё гэтыя альбомы ўяўлялі сабой пейзажныя віды якой-небудзь мясцовасці, выявы архітэктурных аб’ектаў, серыі партрэтаў; яны цалкам афармляліся самімі мастакамі і не ўтрымлівалі ў сабе практычна ніякага тэксту, акрамя подпісаў да работ. Раннімі прыкладамі артбука можна назваць альбом “Хокусай Манга” Кацусіка Хакусая, датаваны 1814 г., выкананы Напалеонам Ордай у 1873-1883 гг. “Альбом гістарычных відаў Польшчы”, а таксама “Дэкарэтыўныя дакументы” Альфонса Мухі 1902 г.


Пешына, Ю. Артбук – кніга ХХI? / Юлія Пешына // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 27 кастрычніка. – С. 14.

Пайсці… і вярнуцца. У школьную бібліятэку.
         Школьны бібліятэкар… Што і казаць, мы мала пра іх успамінаем. Настолькі мала, што гэтае “мала” гучыць іншы раз як “забыццё”. Мы добра памятаем пра Дзень жанчын, Дзень ведаў, Дзень настаўніка, Дзень маці, нават Дзень закаханых і Хэлоўін… Наўмысна пералічыў тут святы, пра якія не забываюць у школе ў нашыя дні. Але ці памятаем пра Міжнародны дзень школьных бібліятэк? Тым не менш ён ёсць. У сусветны рэестр святочных дзён International School Libraru Day быў унесены ў 1999 годзе па ініцыятыве ЮНЕСКА і мусіць адзначацца ў чацвёрты панядзелак кастрычніка – значыць, сёлета 23 кастрычніка. І наогул, у школьных бібліятэкараў шмат чаго ёсць. Ёсць свае традыцыі, рытуалы, жарты, звычкі… Ёсць свае суполкі, канферэнцыі, блогі, слэнг… Не хапае хіба толькі ўвагі – нашай да іх.


Чэмер, М. Пайсці… і вярнуцца. У школьную бібліятэку / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2017. – 21 кастрычніка. – С. 23.

Почему в Мозыре не открыли памятник
«царю-освободителю» Александру II

         Об этом и многом другом можно узнать из одного интересного интернет-портала.
         Международный конгресс “500 лет белорусского книгопечатания”, недавно прошедший под эгидой ЮНЕСКО в Национальной библиотеке Беларуси, собрал политических и общественных деятелей, дипломатов, ученых, педагогов, деятелей культуры из 24 стран. Мозырь на форуме представляла Анна Булаш – руководитель краеведческого интернет-портала “Мозырь ХХ век”. Мы попросили Анну Васильевну поделиться впечатлениями от форума и рассказать о проекте мозырских энтузиастов, вызвавшем большой интерес у участников конгресса.

         Лобан, Л. Почему в Мозыре не открыли памятник “царю-освободителю”Александру II / Любовь Лобан // Гомельская праўда. – 2017. – 5 кастрычніка. – С. 10.



Без права на памылку
         Прэзідэнт зрабіў шэраг кадравых назначэнняў. Новых кіраўнікоў атрымалі два міністэрствы – Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры. Імі сталі адпаведна Яляксандр Карлюкевіч, які раней займаў пасаду намесніка міністра інфармацыі, і Юрый Бондар, які да цяперашняга часу быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
         Бондар Юрый Паўлавіч нарадзіўся 11 красавіка 1973 года ў Мінску. Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “правазнаўства”, у 2007 годзе – Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай”.
         У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці "тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе Юрыю Бондару прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “паліталогія”.
         У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў – з 2001 года, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара. У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара гэтай ВНУ.
         У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ХVII склікання.
         Юрый Бондар з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў.



Юшкевіч, Н. Без права на памылку / Надзея Юшкевіч // Звязда. – 2017. – 29 верасня. – С. 2.


У правды есть адреса
Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 верасня 1927 году, але сапраўдная дата яго нараджэння — 3 жніўня 1926. Маці зрабіла змены ў дакументах, каб сына не ўзялі на работы ў Нямеччыну. Жывучы з непраўдзівай датай нараджэння, Адамовіч усё жыццё вызнаваў у літаратуры дакументальную праўду. Жорстка-рэалістычную, нават гіпэррэалістычную.

Рублевская, Л. У правды есть адреса / Людмила Рублевская // СБ Беларусь сегодня. – 2017. – 2 сентября. – С.8

Як прайсці ў бібліятэку
         Сёння ў грамадскім транспарце, чарзе ў паліклініцы і проста на лавачцы ў скверы рэдка ўбачыш чалавека з папяровай кніжкай у руках. Людзі чытаюць, але з тэлефонаў, планшэтаў, е-рыдараў. У бібліятэкі завітваюць студэнты, выкладчыкі, навукоўцы. Але што наконт астатніх? У свой час беларусы лічыліся адной з найбольш чытаючых нацый у свеце. Нават тыя, у каго дома было багата кніжных паліц, абавязкова хадзілі ў чытальныя залы. Але часы змяніліся. Узнікае слушнае пытанне: якія зараз патрэбны бібліятэкі?


Як прайсці ў бібліятэку // Народная газета. – 2017. – 18 жніўня. – С. 14.

Святая прастата, схаваная ў іконе
         Калі ўзляцець над зямлёю, узняцца высока за аблокі і кінуць позірк на зямлю, то Палессе будзе выглядаць цёмна-зялёнай выцягнутай плямай на тэрыторыі чатырох дзяржаў: Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Цёмная яна будзе з-за лясоў і балот. За апошняе стагоддзе і лясы парадзелі, дый балотаў стала ў некалькі разоў менш. Агульная плошча Палесся складае каля 130 тысяч квадратных кіламетраў. Але давайце спусцімся на цудоўную грэшную зямлю, зазірнём у жыццё палешука. І сёння, хоць усё моцна памянялася, у многіх хатах на покуці будуць вісець абразы. У кагосьці старыя, якія дасталіся ад прадзедаў, у кагосьці навейшыя. Гэтыя абразы не вельмі падобныя да тых, што вісяць у сталічных храмах, але людзі іх шануюць і любяць. Не так даўно ва Украіне выйшла кніга, прысвечаная абразам. Туды ўвайшлі іконы і з Гомельскага Палесся. Нядзіўна, бо некалі даўно ўсе гэтыя землі ўваходзілі ў адну вялікую дзяржаву – ВКЛ (Вялікае Княства Літоўскае).


Сцяпан, У. Святая прастата, схаваная ў іконе / Уладзімір Сцяпан // Беларусь. – № 7. – С. 46-47.

Имена, которые нас объединяют.
Библиотекари и преподаватели России и Беларуси
 создали уникальный сборник о деятелях приграничья
         В издание “Белорусские смоляне, смоленские белорусы” входит 400 имен, связавших своей деятельностью Смоленщину и приграничные области Беларуси – Могилевскую, Гомельскую и Витебскую. В основу книги легли сведения из более чем 1000 публикаций за более чем вековой период, начиная с 1895 года и заканчивая нашими днями.


Зигуля, Н. Имена, которые нас объединяют / Нелли Зигуля // Звязда. — 2017. — 25 июля. — С. 6.


Да Гран-пры — па канаце
Мазырскія канатаходцы пакарылі кубінскага гледача
і міжнароднае журы.
         Юныя эквілібрысты з Мазырскага цэнтра цыркавога мастацтва “Арэна” пад кіраўніцтвам  Марыі і Барыса Кузняцовых не толькі заваявалі Гран-пры прэстыжнаша фествалю цыркавога мастацтва Circuba 2017, але таксама атрымалі прэмію глядацкіх сімпатый і два спецыяльныз прызы - ад кубінскай Нацыянальнай школы цырка і ад Саюза журналістаў Кубы. Мазыране паказалі нумар “Канатаходцы”, які сёлета прынёс ім ужо серабро на фестывалю ў Монтэ-Карла.


Кавалёва, М. Да Гран-пры — па канаце / Міла Кавалёва // Народная газета. — 2017. — 7 ліпеня. — С. 29.


«Я ў долю народа свайго ўзіраюся…»
(Некаторыя разважанні аб творчасці Янкі Купалы)
         Першыя творы Янкі Купалы напісаны, як вядома, па-польску, але неўзабаве, як азарэнне, прыйшло разуменне: для больш поўнага і свабоднага самавыяўлення і самарэалізацыі, каб цябе пачулі людзі, пачуў і зразумеў народ, трэба размаўляць з ім на роднай мове. Купала, такім чынам, - з’ява не выпадковая, а лёсавызначальная.
         15 мая 1905 года ў мінскай газеце “Северо-Западный край”малады паэт публікуе свій славуты верш “Мужык”, падпісаны псеўданімам Я. Купала. Гэта і было яго першае выступленне ў друку…


       Мікуліч, М. «Я ў долю народа свайго ўзіраюся…» : (некаторыя разважанні аб творчасці Янкі Купалы) / Мікола Мікуліч // Настаўніцкая газета. — 2017. — 6 ліпеня. — С. 10.


Музейны бліц: топ-ліст таямніц
         Імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўшанавана ва ўсім свеце. Але ўсё роўна аматараў купалаўскай спадчыны сцежкі рана ці позна прывядуць у Купалаўскі дом – Літаратурны музей Янкі Купалы. Галоўны захавальнік фондаў Надзея Саевіч ды супрацоўнікі аддзела навукова-фондавай  работы Валянціна Ціханавецкая, Марына Плаўская і Інга Цераховіч дапамаглі “К” скласці ўмоўны топ-ліст самых цікавых і незвычайных экспанатаў музея. 

         Панкратава, Н. Музейны бліц: топ-ліст таямніц / Настасся Панкратава // Культура. – 2017. – 1 ліпеня. – С. 4-5.

У чым пра бібліятэкараў
вы моцна памыляліся
         У сусветнай практыцы стварэнне прафесійных асацыяцый разглядаецца як адна з найважнейшых умоў падтрымання сацыяльнага статусу той ці іншай прафесіі. І калі бібліятэчная супольнасць за мяжой мае дастаткова багаты вопыт у гэтай сферы, то наша прафесійнае грамадскае аб’яднанне можна назваць досыць маладым – 16 чэрвеня 2017 года яму споўнілася 25 гадоў.
         Беларуская бібліятэчная асацыяцыя ў апошнія гады найбольшую ўвагу надае праектам, якія дазваляюць загучаць словам “бібліятэка” і “бібліятэкар” па-новаму, бо не сакрэт, што сёння прафесія перажывае пэўны крызіс. Досыць часта гучыць меркаванне, што ў эпоху інтэрэту бібліятэкі не патрэбныя.


Далгаполава, А. У чым пра бібліятэкараў вы моцна памыляліся / Алена Далгаполава // Культура. – 2017. – 24 чэрвеня. – С. 12.

Аптымізм і аптымізацыя
         Летась бібліятэкі краіны перасталі наведваць каля 100 тысяч беларусаў. Гэта вынік чарговых статыстычных экскурсаў у мінулае і сучаснае. Гэтым разам гаворка пойдзе пра публічныя бібліятэкі краіны, дзе таксама, як і ў дзіцячых бібліятэчных установах Беларусі, адбываецца скарачэнне сеткі.

Чарнякевіч, Ю. Аптымізм і аптымізацыя / Юрый Чарнякевіч // Культура. – 2017. – 17 чэрвеня. – С. 4.

Як завабіць чытачоў у бібліятэку?
         Як зрабіць, каб бібліятэка мела адметны імідж і наведвальнікі зазіралі сюды не толькі па кнігі? Вынаходлівыя і крэатыўныя бібліятэкары знаходзяць безліч адказаў на гэтыя пытанні і такім чынам робяць наша культурнае жыццё больш насычаным і яркім. Досвед калег заўсёды карысны, таму прапануем топ-пяць цікавых ідэй ад супрацоўнікаў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Герцэна.


Лапіцкая, А. Як забавіць чытачоў у бібліятэку? : топ-5 цікавых ідэй / Алеся Лапіцкая // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 9 чэрвеня. – С. 11.

«Сіўка-бурка…», або Стаўленне да каня
 ў традыцыйнай беларускай культуры

         Адным з найбольш шануемых персанажаў беларускай міфалогіі, вусна-паэтычнай спадчыны і абрадавай практыкі нашага народа заўсёды быў конь. У казачнай прозе рускіх, украінцаў і беларусаў можна сустрэць устойлівы паэтычны вобраз каня незвычайнай масці: “Сіўка-бурка, вешчы каурка, стань перада мной, як ліст перад травой!” У гэтым выслоўі-звароце, як у кроплі вады, адлюстравана ўся гісторыя стасункаў чалавека і прыручанай жывёлы.

Катовіч, А. “Сіўка-бурка…”, або Стаўленне да каня ў традыцыйнай беларускай культуры / Аксана Катовіч // Родная прырода. – 2017. – № 5.- 

 С. 41-43.


Дарогамі першадрукароў  
Мэтай вэб–квэста прапанованага часопісам “Роднае слова” з’яўляецца пашырэнне ведаў вучняў пра кнігадрукаванне і першадрукароў Беларусі.
Вэб-квэст – адна з тэхналогій, якая будзе цікавай для сучасных школьнікаў. Актыўнае выкарыстанне навучэнцамі інфармацыі з інтэрнэт-крыніц дазваляе і настаўніку прымяняць яе ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці. Вэб-квэст – гэта пазнавальная гульня з прыцягненнем інтэрнэт-рэсурсаў. Ён дапамагае ў паглыбленні ведаў па прадмеце, а вывучэнне рэсурсаў па дадзенай праблеме, выкананне заданняў розных узроўняў складанасці спрыяюць павышэнню пазнавальнай актыўнасці, фарміраванню ключавых кампетэнцый.
         Казачэнка,І. Дарогамі першадрукароў : вэб-квэст (IХ клас) / Ірына Казачэнка. – Роднае слова. – 2017. – № 5. – С. 67-68



Свет роднай мовы, абуджаны і натхнёны Скарынам
         Сёлетні год багаты на юбілейныя даты, сярод якіх самая значная – 500-гадовы юбілей першай друкаванай беларускай кнігі. Гэтая гадавіна нагадвае, што паўтысячы гадоў таму на нашым небасхіле, асвятліўшы цемру Сярэднявечча, узышла зорка Францішка Скарыны, якога час паклікаў на вялікую справу – падараваць нашым продкам першую друкаваную кнігу.

         Паўлавец, Дз. Свет роднай мовы, абуджаны і натхнёны Скарынам / Дзмітрый Паўлавец // Роднае слова. – 2017. – № 5. – С. 3-7.

«Ёсць у мяне зялёная зямля, яна магутней слабасці і смерці…»
         Праязджаючы мясцінамі Яўгеніі Янішчыц на Палессі.

         Палеская ластаўка – так называюць паэтку Яўгенію Янішчыц. Яна вылецела з роднага гнязда і сапраўды праславіла свой край. Паэтка была папулярнай ужо пры жыцці. Але і пасля смерці яе песня не змаўкае. Памяць аб ёй ашчадна захоўваюць на радзіме – у вёсках, дзе яна ўпершыню пабачыла свет, спазнавала жыццё, скончыла школу і, натуральна ж, пісала першыя вершы. Карэспандэнт “Звязды” выправілася ў літаратурную вандроўку разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, каб адчуць дух тых мясцін і пастарацца ўбачыць, што ж дало ёй моцы ўзляцець так высока?

Шчарбачэвіч, Н. “Ёсць у мяне зялёная зямля, яна магутней слабасці і смерці…”/ Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. – 2017. – 30 мая. – С. 1, 13.

Новые жильцы читай-города
         Культура чтения уходит из семьи. Но победить книжную печаль можно. Корреспондент «Р» обсудила с Катериной Таберко непринужденные приёмы приобщения к прозе и поэзии в любом возрасте. Три года назад 32-летняя брестчанка  получила титул лучшего книжного блогера рунета за обзоры детской литературы в авторском интернет-дневнике «Книжный шкап». Катерина отлично знает психологию читателя. На своих мастер-классах и лекциях она успешно прививает привычку проводить вечер в компании хорошего издания – и детям, и их родителям. Она уверена: любви к книге покорны все возрасты.

Петроченко, А. Новые жильцы читай-города / Анна Петроченко // Рэспубліка. – 2017. – 20 мая. – С. 12-13.

Залатыя гады беларускай паэзіі
Пабачыў свет 13 том “Залатой калекцыі беларускай літаратуры”, куды ўвайшлі творы Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Жылкі, Язэпа Пушчы. Складальнікам і каментатарам тома выступіла выдатная знаўца беларускай паэзіі, адна з найлепшых спецыялістаў па літаратуры першай траціны ХХ стагоддзя, паэтэса і даследчыца Ірына Багдановіч.
Гэты том калекцыі не толькі прадставіў лепшпе з творчасці сапраўдных лідараў літаратурнага працэсу дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, але і новы навуковы спосаб рэпрэзентацыітворчай спадчыны.


Кісліцына, Г. Залатыя гады беларускай паэзіі / Ганна Кісліцына // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 5 мая. – С. 7.



Тэрыторыя Батраковай
         Прафесійны літаратурны шлях Батраковай пачаўся, па агульнапрынятым меркам, не так і рана. Хоць першы верш Наташа, тады яшчэ Арахоўская, напісала ў 16 гадоў, дэбютны зборнік вершаў “Станы душы” выйшаў толькі ў 2000-м. Праз год – першы раман з дылогіі “Тэрыторыя душы”. Але сцяжынка да пісьменніцкай нівы вяла з самага дзяцінства, паколькі нарадзілася дзяўчынка ў сям’і начытанай. Кніг і часопісаў дома было шмат, яшчэ ў дзіцячым садку яе прывялі ў бібліятэку, але ў школе яна больш імкнулася да дакладных прадметаў.


Клімаў, А. Тэрыторыя Батраковай / Алег Клімаў // Культура. – 2017. – 22 красавіка. – С. 1, 10.

Інтэлект не спіць!
Як не разгубіцца ў багацці прапаноў “Бібліяночы”?
         Бібліятэкі ўсё больш эксперыментуюць, адыходзячы ад вобраза кнігасховішча: прапануюць камунікацыйную платформу, клубны фармат, службы па інфармацыйнай лагістыцы, пляцоўкі для розных відаў мастацтваў… Міжнародная акцыя “Бібліяноч” – прыклад іншага ўяўлення пра імідж бібліятэкі. “Бібліяноч” зараджае кніжніцу новым жыццём, дэманструячы, як у прасторы з кнігамі можна сустракацца, адукоўвацца, цікава бавіць час. У Беларусі акцыю ўпершыню зладзілі ў 2015-м.


Святлова, Н. Інтэлект не спіць! : як не разгубіцца ў багацці прапаноў “Бібліяночы”?/ Наталля Святлова // Літаратура і мастацтва. –2017. – 21 красавіка. – С. 10.

«Бібліятэка на колах – не інтэрнэт-клуб»
         Яшчэ ў 2009 годзе “К” публікавала матэрыялы, прысвечаныя развіццю ў Беларусі аўтабібліятэк як формы нестацыянарнага абслугоўвання жыхароў аддаленных вёсак. Яны павінны былі з часам займець не толькі стэлажы для кніг, але і стаць паўнавартаснымі мабільнымі ўстановамі культуры з ноутбукам, прынтарам і сканерам, з магчымасцю замовы патрэбнай літаратуры праз інтэрнэт і гэтак далей. Але і да сёння падобныя прагнозы застаюцца хутчэй марамі…


Чарнякевіч, Ю. “Бібліятэка на колах – не інтэрнэт-клуб” / Юрый Чарнякевіч // Культура. – 2017. – 15 красавіка. – С. 4.

Дэтэктывы і драмы
         Чым глыбей у мінулае, тым больш каштоўнай была кніга. Чатыры стагоддзі таму яна лічылася вялікім скарбам, пра што сведчаць не толькі каштоўныя абклады і пашанотныя словы пра кнігу, але і шматлікія дэтэктыўныя гісторыі, дзе кніга рабілася аб’ектам увагі зламыснікаў. Ускосныя сведчанні пра гэтыя здарэнні ўтрымліваюць многія старадрукаваныя выданні – у тым ліку Заблудаўскае Евангелле вучыцельнае, якое захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук. Заблудаўскае Евангелле – адна з самых старажытных беларускіх кніг.

Скурко, П. Дэтэктывы і драмы : з  жыцця першых кніг / Паліна Скурко // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 14 красавіка. – С. 10.

У чаканні прыўкраснага…
         …знаходзімся ўсе мы. Для адных гэта – зніжкі ў гіпермаркеце, для іншых – каханне на ўсё жыццё, а ёсць яшчэ такі від вар’ятаў, каторым найбольшае шчасце – добрая кніга.
         Але неабавязкова чакаць з мора пагоды: звычайнай практыкай стаўся калектыўны збор сродкаў на выданне кнігі. Так пабачыла свет першая беларускамоўная кніга пра кэралаўскую Алісу (пераклад Веры Жыбуль). Зазвычай такія зборы заканчваюцца паспяхова, і мы можам распавесці пра кнігі, якія чакаюцца сёлета.


Грышчук, Н. У чаканні прыўкраснага… / Наста Грышчук // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 14 красавіка. – С. 11.


Праз кнігі цікава адкрываецца свет
         Міжнароднае радыё “Беларусь” праводзіць фотаконкурс, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
         Арганізуючы конкурс творчых фотаработ ”Мая кніга для ўсяго свету”, беларускія журналісты спрабуюць паказаць ролю кнігі ў жыцці сучаснага чалавека і разнастайнасць сусветнай літаратурнай палітры, а таксама спрыяць знаёмству з гісторыяй і культурай Беларусі.
“500-годдзе выдання Францыскам Скарынам Псалтыра будзе шырока адзначацца сусветнай культурнай грамадкасцю. Гэта адна з самых важных дат беларускай культуры і частка сусветнай кніжнай гісторыі. Удзел у конкурсе дае магчымасць слухачам радыё з розных краін распавесці пра свае лібімыя кнігі і даведацца аб традыцыях кнігадрукавання ў іншых кутках планеты, рапавесці пра свае літаратурныя перавагі, кнігі, якія паўплывалі на стаўленне да жыцця або звязаныя з важнымі ўспамінамі”, – адзначае галоўны рэдактар міжнароднага радыё “Беларусь” Навум Гальпяровіч.
         Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 30 красавіка даслаць на электронную пошту booksgoglobal@gmail.com фота з выявай сваёй любімай кнігі і тэкставы каментарый. Здымак можа быць у форме сэлфі або ў любым іншым фармаце, бо, як адзначаюць арганізатары, пры выбары пераможцаў будзе вітацца арыгінальнасць і крэатыўнасць удзельнікаў, у тым ліку і як фатографаў.
         Далей конкурсныя фатаграфіі з’явяцца на сайце радыё “Беларусь” www.radiobelarus.tvr.by успецыяльным раздзеле   #booksgoglobal. дзе за іх можна будзе галасаваць. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў ад інтэрнэт-карыстальнікаў і прафесійнага журы, атрымаюць прызы. Падвядзенне вынікаў творчага спаборніцтва пройдзе сёлета ў маі.
         Падрабязна з умовамі конкурсу “Мая кніга для ўсяго свету” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце міжнароднага радыё “Беларусь”.


Лазовік, П. Праз кнігі цікава адкрываецца свет / Павел Лазовік // Беларусь. – 2017. – № 3. – С. 45.

Хомичи и семь разных кровей
         В Хомичах Евгений Евтушенко не раз читал свои стихи. Страстно, проникновенно, эмоционально. В последний свой приезд, в 2015 году, такая встреча с местными жителями прошла прямо на проселочной дороге. Хомичане обступили живую легенду, общались, фотографировались… Сюда, в калинковичскую деревню, его тянуло, об этом он сам не раз говорил в откровенных интервью. Почему? Признавался, влекли корни – дед по матери Ермолай Наумович Евтушенко был родом из Хомичей, а в соседних селах жили родственники поэта.


Бизюк, Т. Хомичи и семь разных кровей / Татьяна Бизюк //Сельская газета. – 2017. – 4 апреля. – С. 15.



«Я ўсё жыццё імкнуўся да святла…»
(да 155-годдзя з дня нараджэння Адама Багдановіча)
         Вядомы этнограф, фалькларыст, мемуарыст… Усё гэта пра бацьку класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Адам Ягоравіч Багдановіч нарадзіўся ў сям’і дваровых сялян. Але дзякуючы здольнасцям, талентам і настойлівасці змог атрымаць адукацыю і прафесію. Працаваў настаўнікам у вёсцы Пагарэлае Ігуменскага павета (цяпер Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл.), а ў 1886 годзе стаў настаўнікам, пазней дырэктарам 1-мінскай прыходскай вучэльні. Аднак неўзабаве, у сувязі з пагаршэннем стану здароўя, Адам Багдановіч вымушаны быў шукаць іншае месца службы: у 1892 годзе ён стаў банкаўскім служачым у гродзенскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка.
         Фактычна, рашэнне ўладкавацца на працу ў гэтую ўстанову паўплывала на далейшы лёс Адама Рыгоравіча і яго блізкіх. У хуткім часе, у сувязі з пераводам А. Багдановіча ў аддзяленне банка ў Ніжнім Ноўгарадзе, сям’я апынулася ў абсалютна новым культурным асяродку, на іншай зямлі, якая ў выніку для Багдановічаў, Гапановічаў і Галаванаў (сямей сясцёр А. Я. Багдановіча, якія пераехалі ў Ніжні Ноўгарад за братам) стала другой радзімай.

Запартыка, М. “Я ўсё жыццё імкнуўся да святла…” : (да 155-годдзя з дня нараджэння Адама Багдановіча) / Марына Запартыка // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 31 сакавіка. – С. 7.





Гісторыя адной песні
         Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР Рыгора Шырмы, вядомага харавога дырыжора, фалькларыста, музычнага і грамадскага дзеяча, мастацкага кіраўніка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы, з якой яму давялося аб’ездзіць з канцэртамі ўвесь свет. Наша народная песня прагучала на ўсіх кантынентах, у розных кутках Беларусі і былога СССР.
         “Песня – душа народа” – такія словы можна было пачуць і на рэпетыцыях, і ў бяседзе з Рыгорам Шырмай. 18-гадовым юнаком ён пачаў запісваць фальклор ад вясковых пяюх і займаўся гэтай любімай і вельмі карыснай творчасцю да канца свайго жыцця. Рыгор Шырма апрацаваў для хору больш за 2 тысячы народных мелодый.


Лапцеў, Я. Гісторыя адной песні / Яўген Лапцеў // Рэспубліка. – 2017. – 31 сакавіка. – С. 13.

Промчались сто лет
по страницам газет
         Ведущее региональное издание – «Гомельская праўда» первой из газет Беларуси отметила 100-летие со дня выхода первого номера.
         Торжество, посвященное знаковому событию, состоялось в областном общественно-культурном центре. На концерте-поздравлении участники и гости праздника смогли проследить историю Гомельщины через призму газетных публикаций.
         Позади целая эпоха. Сто лет журналисты газеты практически в режиме реального времени ведут репортажи событий, оставляя в истории уникальную летопись родного края. Чтобы сохранить её для потомков, недавно оцифровали газету за все 100 лет.
         Сегодня «Гомельская праўда» – современный медиахолдинг, в который входят газета, издательский дом, интернет-портал и FM-радиостанция.


Епишева, А. Промчались сто лет по страницам газет / Алена Епишева // Гомельская праўда. – 2017. – 28 сакавіка. – С. 4.

Газель в толстом переплете
         Говорят, когда-то мы читали больше остальных. В каждом доме книги стояли на почетном месте. Где-то между сервизом из чешского стекла и проигрывателем «Вега-106». Книги на полке – обязательный атрибут успешной советской семьи. Даже если их никто никогда не открывал. За тридцать лет изменилось многое. Книги вдруг стали электронными, а библиотеки перекочевали в онлайн. Но многие современным гаджетам по-прежнему предпочитают традиционные бумажные издания. Чтобы снабдить сельчан свежим чтивом, по белорусским весям колесят библиобусы – передвижные библиотеки.

Лосич, П. Газель в толстом переплете / Павел Лосич // Рэспубліка. – 2017. – 25 сакавіка. – С. 12.

Больш, чым дзень
         Гэты дзень яшчэ не стаў усебеларускім святам, але мог бы стаць… У Беларусі гэта свята не для ўсіх, думае большасць, і памыляецца – гэта як паглядзець. На гэтым тыдні – 21 сакавіка – у свеце адзначалі Міжнародны дзень паэзіі. Што ж Беларусь? Бо тут у нас, калі хто не рыфмуе ці не спрабаваў калі-небудзь рыфмаваць сам, то з задавальненнем паразважае пра тое, што такое харошыя вершы. Нездарма Беларусь называюць краінай паэтаў: тут сярод паэтаў Постаці, Асобы, Імёны. Ад паэтыкі Скарыны да адухоўленных словаў Сімяона Полацкага. Ад жадання Багушэвіча спяваць для ўсіх да вершаў Багдановіча, якія праспяваць можа кожны беларус. Ад паэтаў-класікаў, як Купала, да паэзіі будучыні, якую стварае моладзь.Тут паэты лічацца Прарокамі, а іх вершы даюцца дзеля таго, каб бачыць будучыню і ствараць яе: за словамі павінны ісці справы. Гэта краіна паэтаў яшчэ і таму, што аднаўлялася-стваралася з мараў творцаў-летуценнікаў, высілкіякіх камусьці маглі падавацца марнымі. А яны рабілі сваю справу: складалі не толькі вершы і паэмы, а праз іх – гуртавалі культурную супольнасць.


         Больш, чым дзень // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 24 сакавіка. – С. 4.

Пра Палессе і палешукоў
         Кніга жыткавічскага журналіста Сяргея Кулакевіча “Вільча, Случ, Радзіма” выйшла ў мазырскім выдавецтве “Калор”.
         У зборнік увайшлі нарысы і замалёўкі, успаміны, абразкі з мінулага і сучаснага. Ва ўступным слове пісьменнік Уладзімір Гаўрыловіч, былы галоўны рэдактар Жыткавіцкай раённай газеты “Новае Палессе”, зазначае пра калегу і земляка: “Яго востраму пяру былі падуладны ўсе жанры журналістыкі”.
         Нарысы-ўспаміны прысвечаны бацькоўскаму гнязду, роду Кулакевічаў, лёс якога кранае да слёз, цярэбіць душу драматызмам і захапляе пачуццём чалавечай годнасці і няскаронасці перад выпрабаваннямі вайны, пасляваеннай нішчымніцы, сталінскіх рэпрэсій, чарнобыльскай навалы.


         Дашкевіч, Г. Пра Палессе і палешукоў / Галіна Дашкевіч // Гомельская праўда. – 2017. – 16 сакавіка. – С. 19.

Топ лепшых кніг, якія трэба прачытаць беларусу
         Літаратура – харч асаблівы, для душы. Таму вельмі няпроста адназначна выдзеліць топ лепшых кніг, якія павінен прачытаць беларус. Магу толькі спаслацца на ўласны вопыт спасціжэння літаратуры пра родны край, якая абуджае лепшае ў душы, выклікае пачуццё гонару за свой народ, яго гісторыю.
1.     Паэма “Курган” Янкі Купалы.
2.     Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа.
3.     Трылогія “Палеская хроніка” Івана Мележа.
4.     Пенталогія “Трывожнае шчасце”, раман “Атланты і карыятыды” Івана Шамякіна.
5.     Аповесці “Воўчая зграя”, “Абеліск” Васіля Быкава.
6.     Раман “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча.
7.     Трагікамедыя “Трыбунал” Андрэя Макаёнка.
8.     Трылогія “Сасна пры дарозе”  Івана Навуменкі.
9.     Зборнік паэзіі “Калі далёка ты…” Анатоля Грачанікава.
10.            Зборнік паэзіі “Палескі смутак” Міколы Мятліцкага.
Хачу падкрэсліць: пачынаць чытаць варта з кніг сваіх землякоў. Жыхарам Гомельшчыны можна ганарыцца, што на нашай зямлі зрабілі свае першыя крокі і першыя спробы ў літаратуры чатыры волаты: Мележ, Шамякін, Макаёнак, Навуменка.
Безумоўна, шмат цікавых пісьменнікаў і сярод сучаснікаў. І найперш тыя, у каго ёсць свой почарк.


         Кручэнка, Т. Топ лепшых кніг, якія трэба прачытаць беларусу / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. – 2017. – 16 сакавіка. – С.19.


Запомните их имена
         Как воспитать у молодёжи уважение к исторической памяти, не растерять духовное наследие прошлого – этот вопрос обсуждали за круглым столом мозырские ветераны.
         Скоро выйдет из печати вторая часть книги исторических очерков «Мой Мозырь». Автор – известный историк и краевед Александр Бобр. Первая книга вышла ещё в 1996 году и охватывает период с древнейших времён до революции 1917 года. Автор подчеркивает, что эта тема ему очень близка и интересна, материалы собирал в библиотеках и архивах Минска, Москвы, Ленинграда, Вильнюса. В советское время, с началом археологических раскопок на Мозырщине, появились другие ценные источники, дополнившие цельную картину о богатой истории этого края и его людях. Автор сознательно разделил свой труд на два периода: дореволюционный и послереволюционный, советский. Во второй книге предстает город над Припятью также ещё недостаточно известный – с 1917 года и до начала Великой Отечественной войны.
 Лобан, Л. Запомните их имена / Любовь Лобан // Гомельская праўда. – 2017. – 14 сакавіка. – С. 9.

Незабраны скарб
         У яго было мала часу – і для вершаў, і для жыцця. У яго не было будучыні, хаця сам ён пра гэта не ведаў. Ён не меў ані матэрыяльнага дабрабыту, ані людскога шанавання. У яго быў толькі талент, адзінота і пачуццё адказнасці за лёс свайго народа… 11 сакавіка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Алеся Гаруна (1187 – 1920).
         Сапраўднае імя паэта Аляксандр Прушынскі. Ён адзін з тых нямногіх беларускіх творцаў пачатку ХХ стагоддзя, які нарадзіўся ў Мінску. І нават нягледзячы на тое, што ў сваіх вершах ён пастаянна звяртаўся да вясковай тэматыкі, паэтычныя радкі яго вылучаюцца на фоне тагачаснай беларускай літаратуры менавіта нейкім адметным, іншым, “гарадскім” гучаннем. У гэтым сэнсе можна параўноўваць яго хіба толькі з Максімам Багдановічам і Уладзімірам Жылкам. Алесь Гарун пражыў толькі 33 гады, але пакінуў найкаштоўнейшую паэтычную спадчыну.
        
         Капуста, Ж. Незабраны скарб / Жанна Капуста // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 10 сакавіка. – С. 11.

Падарожжы са Скарынам   
“Малая падарожная кніжка” была выдадзена Францыскам Скарынам у 1522 годзе, калі ён пераехаў з Прагі ў Вільню. Рарытэт узбагаціў калекцыю Белгазпрамбанка. Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка прызнаўся, што перамовы з калекцыянерам, у якога захоўвалася кніжка, працягваліся некалькі год, і толькі такая значная дата, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання ды цёплыя пачуцці самога ўласніка да радзімы, нарэшце наблізілі чаканы кампраміс. “Малая падарожная кніжка” ўпершыню з’явілася перад аўдыторыяй падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
“Малая падарожная кніжка” – зборнік з 21 тэксту. Экзэмпляр, што патрапіў ва ўласнасць Белгазпрамбанка, складаецца з 18 частак. Нягледзячы на рэлігійны змест, кніга ўсё ж не царкоўная, а свецкая: дасведчаны падарожнік Францыск Скарына стварыў яе дзеля такіх жа вандроўнікаў, каб яны маглі звярнуцца да Бога ў любы момант. Адсюль і маленькі фармат выдання: кніжка лёгка змяшчалася ў кішэні падарожніка ХVI стагоддзя.

Чарняўская, Д. Падарожжы са Скарынам : кніжка, што лічыцца першым друкаваным выданнем на землях Вялікага Княства Літоўскага, вярнулася дадому // Дарья Чарняўская. – Літаратура і мастацтва. – 2017. –№ 2. – С. 4.



Прага да жыцця 


    Газеты як людзі: існуюць у часе і прасторы. Беларуская культурная прастора на пачатку мінулага стагоддзя ўжо патрабавала асэнсаванага адлюстравання: тэм і ідэй, якія ў ёй з’яўляліся, думак і слоў, агучаных у вершах, публітыстыцы і прозе, з’яў і вобразаў, якія нараджаў час.Адной з культурных з’яў на пачатку 30-гадоў мінулага стагоддзя стала газета, якая асвятляла творчае жыццё рэспублікі. Няпростыя гады як у эканамічным, так і ў сацыяльным плане. Але ўжо зразумела: ёсць асаблівая культура беларускага народа, патрэбы якой неабходна ўлічваць у будаўніцтве новага жыцця. Літаратары і мастакі, драматургі і акцёры, рэжысёры кіно, кампазітары, музыкі стваралі творчую гісторыю Беларусі. ”Літаратура і мастацтва” яе фіксавала. 



Прага да жыцця : 26 лютага 85 гадоў таму выйшаў у свет першы нумар газеты “Літаратура і мастацтва”// Літаратура і мастацтва. – 2017. – 24 лютага. –С. 1. 



Капуста, Ж. 
Нацыянальнае і асабістае: 
64 старонкі для класіка ў серыі кніг 
“100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 


       Беларусаў часта дакараюць за тое, што яны не ведаюць сваёй гісторыі, мовы, культуры, мастацтва… Часам мы зманліва суцяшаем сябе: усё пералічанае вышэй – толькі для абраных. Аднак праўда ў тым, што пакуль зацікаўленасць уласнай культурай не перастане быць выключна заняткам вузкага кола інтэлектуалаў, мары і спадзяванні беларускіх асветнікаў не спраўдзяцца. Усё больш актуальным становіцца меркаванне, што сучасным дзеячам беларускай культурнай прасторы надышоў час аддаць перавагу папулярызацыі дзейнасці выдатных папярэднікаў. 

Менавіта з гэтай мэтай у 2012 годзе Інстытутам беларускай гісторыі і культуры сумесна з мінскім выдавецтвам “Харвест” была заснавана серыя папулярных выданняў “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”. Заснавальнік, рэдактар і каардынатар серыі – навуковы сакратар Інстытута беларускай гісторыі і культуры прафесар Анатоль Тарас. На сёння выйшла ўжо 65 кніг. А. Тарас дапускае, што ў выніку кніг можа быць і болей, а лічба “100” застанецца ў назве серыі як умоўная. 



Капуста, Ж. Нацыянальнае і асабістае: 64 старонкі для класіка ў серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”/ Жанна Капуста // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 24 лютага. – С. 5.



Пасяджэнне ў выступленнях

Дзейнасць публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь па прыцягненні карыстальнікаў: трансфармацыя праблем у новыя магчымасці.

    Падрабязней пра плюсы і мінусы дзейнасці публічных бібліятэк чытайце ў выступленні Аксаны Кніжнікавай, дырэктара Мінскай абласной бібліятэкі імя Аляксандра Пушкіна.
   Культура. - 2017. - 18 лютага. - С. 9.


Патрыцый
выгнаны й запрошаны

        
На сыходзе зімы магло б споўніцца 80 гадоў Міхасю Стральцову. Але, на вялікі жаль, незабыўнага і непаўторнага Майстра няма з намі ўжо амаль 30 год. І можна толькі ўявіць, колькі б мог напісаць творца такога магутнага таленту, пражыві ён яшчэ хаця б пару дзесяцігоддзяў.
         І ўсё ж нават за паўстагоддзя свайго няпростага, насычанага выпрабаваннямі жыцця ён стварыў мастацкія шэдэўры, якія паспяхова прайшлі выпрабаванне часам, не страціўшы сваёй каштоўнасці і актуальнасці ў наш час.

         Дубянецкі, Э. Патрыцый выгнаны й запрошаны / Эдуард Дубянецкі // Літаратура і Мастацтва. – 2017. – 17 лютага. – С. 10.


1 / 365 : да Дня роднай мовы


         Раз на год, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для краіны з дзвюма дзяржаўнымі мовамі гэтае свята набывае асаблівае значэнне. І адзначаюць яго студэнты й навукоўцы, спецыялісты-філолагі і ўсе неабыякавыя да лёсу мовы тытульнай нацыі. Прычым свята атрымліваецца насамрэч святам – з музыкамі, гульнямі, кірмашамі, новымі знаёмствамі, традыцыйнымі беларускімі пачастункамі.


         Грышчук, Н. 1 / 365 : да Дня роднай мовы / Наста Грышчук // Літаратура і Мастацтва. – 2017. – 17 лютага. – С. 11.

Няпросты дыялог з будучыняй

         Чаму ў век інтэрнэту дзіцячая кніга па-ранейшаму карыстаецца попытам.
         На нядаўняй ХХIV Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы нельга было не звярнуць увагу: ва ўсім моры самай рознай літаратуры наведвальнікі безпамылкова  знаходзілі стэнды з кнігамі для юных чытачоў. Спыняліся каля іх і дарослыя, і школьнікі, і бацькі з малышамі – разглядалі, гарталі, куплялі.
         Цікавасць тлумачыцца лёгка: дзіцячая кніга – гэта першы крок у свет ведаў і мастацтва. Тое, як дзіця будзе праяўляць сябе пасля – у школе і ў далейшым жыцці, – шмат у чым залежыць ад таго, якія кніжкі яму чыталі з самага ранняга ўзросту.

        Свірко, І. Няпросты дыялог з будучыняй / Ірына Свірко. – Рэспубліка. –2017. – 14 лютага. – С. 1, 8-9.


Яўген Рагін
Калі канцэрт "правільны"


Выкладчыца кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Алена Макарава сама прапанавала: " А давайце пагаворым пра канцэрт". Тэма гэта актуальна. Безліч разоў журналісты "К" на пытанне: "Чым здзіўляць будзеце? чуюць у аддзелах ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі прыкладна такі адказ: "Ну нядаўна канцэрт прайшоў"...

Культура, - 2017. - 4 лютага. - С. 11.

Как пройти в библиотеку


     С 2000 года в стране закрылось более 2 тысяч библиотек. Это не означает, что мы стали меньше читать. Просто в электронный век предпочитаем глотать информацию на бегу – по дороге на работу, перед сном. Выручают гаджеты, электронные книги, интернет… На библиотеки часто не остаётся времени. «Читалки», в свою очередь, чтобы привлечь посетителей, тоже стараются стать мобильнее.
Подробнее в СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 31 декабря. – С. 14.


Будзем з кнігай!

                 
        За мінулы год у краіне зарэгістравана 9581 назва кніг (што на 6,7 % менш, чым у 2015 годзе), якія былі выдадзены агульным тыражом 23,1 млн. асобнікаў (што на 7 % больш, чым у 2015 годзе). 
   Па даных Міністэрства інфармацыі, на працягу 2016 года колькасць выдаўцоў вырасла да 510, а гэта на 5,1 % больш, чым было ў 2015 годзе.
    Разам з невялікімі выдаўцамі, якія выпускаюць 1-2 кнігі на год, у Беларусі, як у любой краіне, дзейнічаюць выдаўцы-лідары, на якіх прыпадае значная доля кніжнай прадукцыі. Так, выдавецтва “Харвест”, якое ў ранейшыя гады забяспечвала каля 25 % выпуску кніг па назвах і больш за 40 % па тыражы, другі год запар не трапляе ў рэйтынг першай дзесяткі па тыражы, а сярод лідэраў па колькасці назваў займае 5-ю пазіцыю.

Дзесятка выдавецтваў-лідараў па тыражы забяспечвае каля 64 % выпуску кніг, спецыялісты сцвярджаюць, што гэта сведчыць аб дастаткова высокай канцэнтрацыі бізнесу. Узначальвае дзясятку мінскае выдавецтва “Аверсэв”, якое выпускае пераважна навучальную літаратуру для школы. Асноўная колькасць кніг – больш за 70 % - па-ранейшаму выпускаецца ў сталіцы. Значным выдавецкім цэнтрам летась быў і Мазыр. Мясцовае выдавецтва “Белы вецер” вывела Гомельскую вобласць у безумоўныя лідарысярод абласцей і па тыражы, і па колькасці назваў.



Весялуха, М. Будзем з кнігай! : нацыянальная кніжная палата агучыла колькасць выданняў, што пабачылі свет у 2016 годзе / Марына Весялуха. – Звязда. – 2017. – 28 студзеня. – С. 14.


Оцифровать, нельзя оставить

На протяжении веков в мире погибло несколько сотен библиотек. Причины были разные: религиозные войны и вооруженные конфликты, стихийные бедствия и неосмотрительность людей, неисправные проекторы и даже увеличительные стекла. Однако с конца ХХ века имеется механизм, который может сохранить наше научное и культурное наследие.
Шотландский писатель Сэмюэль Смайлс считал, что книги являются самыми долговечными плодами человеческой деятельности. Можно было бы согласиться, если бы Смайлс жил в ХХI веке, когда содержательная часть издания не зависит от его физического воплощения. Однако за годы книгопечатания было много катастроф, уничтоживших огромные запасы  человеческих знаний именно из-за хрупкости их материальной оболочки. В Википедии есть даже «свиток скорби», где перечислены более 70 уничтоженных крупнейших библиотек мира. Наибольшую роль здесь сыграли сами люди.

СБ. Беларусь сегодня. – 2017. – 19 января. – С. 13.


Купала – той, хто нас яднае
Год песняра афіцыйна стартаваў

         Заўважана, што з цягам часу постаці знакавых для народа асоб ператвараюцца ў нежывыя бронзавыя фігуры, а іх спадчына, расцягнутая на цытаты, проста бясконца тыражуецца, глыбока не вывучаецца, не пераглядваецца кожным новым пакаленнем. Але мне падабаецца, што беларуская літаратура, з’яўляючыся літаратурай новай, народжанай у пачатку ХХ стагоддзя, яшчэ доўга будзе гэткай жа свежай, а постаці нашых класікаў – жывымі. Магчыма, справа ў тым, што мы і сёння можам дакрануцца да іх спадчыны, пабываць у тых мясцінах, дзе яны бывалі, пабачыць рукапісы і цалкам, без сучасных адаптацый і перакладаў, зразумець іх творы. Таму і сэрца нашай класічнай літаратуры яшчэ б’ецца, а постаці песняроў – дыхаюць. Яны знаёмыя, родныя, але і загадкавыя адначасова, бо хаваюць мноства нераскрытых таямніц.
         Таму і на Купалаў год, калі мы адзначаем 135-годдзе класіка, многія ўскладаюць вялікія надзеі. Абавязкова выйдуць новыя кнігі, адкрыюцца старонкі лёсаў, знойдуцца прадметы, мы зноў перачытаем і перагледзім творы…
 Звязда. – 2016. – 13 студзеня. – С. 1, 4.


Все к лучшему   


Народная артистка России Ирина Мазуркевич родом из Мозыря – землячка! Окончила Горьковское театральное училище. Ещё студенткой сыграла в фильмах «Чудо с косичками» и «Сказ про то, как царь Петра арапа женил». На её счету роли в фильмах «Трое в лодке, не считая собаки» и «О бедном гусаре замолвите слово», которые вошли в золотой фонд советского кино. Сейчас Ирина Мазуркевич играет в Театре комедии имени Н. П. Акимова. 
Подробнее читайте в газете 7 дней. –12 января. – С.28

.

Анатоль Бутэвіч 
500 
з кнігай Скарыны

    Мяркую, на свеце мала краінаў, чыё нацыянаоьнае кнігадрукаванне налічвае 500 гадоў. Беларусь у ліку гэтых нешматлікіх паўтысячагадовых сёлетніх юбіляраў.
500 гадоў таму, 6 жніўня 1517 года, наш слынны на ўсю Еўропу першадрукар Францыск Скарына з Полацка, які сёння можа зусім справядліва называцца горадам беларускай дзяржаўнасці, другой беларускай сталіцай – як расійскі Санкт-Пецярбург, напрыклад, альбо польскі Кракаў, надрукаваў у чэшскай Празе першую кнігу на тадышняй беларускай мове. Кніга гэтая – “Псалтыр”.
Краязнаўчая газета. – 2017. – № 01. –С. 4.

***
Вольга Губанава
ГАРТАЕМ КАЛЯНДАР 
  Слова «каляндар» паходзіць ад лацінскага Calendarium і літаральна азначае «пазыковая кніга». У Старажытным Рыме календаром называлі спецыяльныя кнігі, дзе пазначаліся першыя дні кожнага месяца, так званыя «календы», калі рым-ляне, якія мелі пазыкі, павінны былі выплачваць па іх адсоткі. 3 цягам часу календаром сталі называць кнігі, у якіх былі пазначаны найбольш значныя святы (такія як Вялікдзень) і іншыя падзеі.
   Вытокі беларускага друкаванага календара знойдуцца ў «Пасхаліі», заключнай частцы «Малой падарожнай кніжцы» Францыска Скарыны (Вільня, каля 1522 г.). Гэта першы усходнеславянскі друкаваны царкоўна-астранамічны каляндар, у якім былі указаны працягласць дня і ночы для пачатку кожнага месяца і некаторых іншых дзён, дні ўваходжання сонца ў новае сузор'е, сонечнае і месячнае зацьменні, якія павінны былі адбыцца ў азначаны перыяд.
  У XVI — XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны календары, выдадзеныя ў Любчанскай, Слуцкай, Супрасльскай друкарнях. Яны ўтрымлівалі статыстычныя, гістарычныя, геаграфічныя і іншыя звесткі пра Беларусь. З'явіліся выдаўцы, якія спецыялізаваліся на выпуску календа-роў Так, шырока былі вядомыя календары прыдворнага тэолага Радзівілаў Яна Пашакоўскага, які за 1737 — 49 гг. выдаў у Вільні 20 календароў: «Календарь политический и исторический" на 1737 — 39 гг., «Францис­канский календарь» на 1740 г., «Календарь почтенных дам» на 1741 ды інш. Насуперак каляндарным традыцыям, што склаліся на той час, Ян Пашакоўскі выключыў са сваіх выданняў ас- тралогію і прадказанні, замест якіх пачаў змяшчаць звесткі па гісторыі і культуры Беларусі, Літвы і Полыдчы.
ЛіМ. - 2016. - 16 снежня. - С. 10.

***
Бажэна Мацюк
«Скрынка з мноствам сакрэтаў»
ад лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Клімковіча
  Пісьменнікі сцвярджаюць, што самыя патрабавальныя чытачы — дзеці. Менавіта ў дзяцінстве фарміруецца культура чытання, маральныя прынцыпы асобы, светапогляд грамадзяніна, таму быць дзіцячым пісьменнікам — асаблівая адказнасць, лічыць чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, член Саюза пісьмен- нікаў Беларусі Сяргей Клімковіч. 3 ім размова пра тое, як аўтары прыходзяць у дзіцячую літаратуру, што імкнуцца данесці да юнага чытача.
ЛіМ. - 2016. - 16 снежня. - С. 5.


Ирина Завадская
История с биографией

Национальный исторический музей готовится отметить 60-летний юбилей и приглашает на выставку, экспонаты которой ещё никогда не демонстрировались или это было очень давно.
Число удивительных вещей, хранящихся здесь сегодня, можно назвать только приблизительно – коллекции пополняются постоянно, увеличиваясь каждый год на 2-3 тысячи предметов. Через археологические раскопки, аукционы, переговоры с собирателями старины… За 60 лет собрание НИМ выросло почти до полумиллиона экспонатов. Но измерить его ценность с помощью сухой математики невозможно даже приблизительно.
Накануне юбилея мы попытались определить десять самых-самых любопытных артефактов Национального исторического музея, подтверждающих это наглядно.



СБ. Беларусь сегодня. – 2016. – 14 декабря. – С. 8-9.
   

***


Аргументы и факты. - 2016. - 13 декабря. - С.10.

Ніна Шчарбачэвіч

Па слядах страціма : якія мясціны памятаюць слыннага паэта?..



      


Праз тры дні, 9 снежня мы будзем адзначаць 125-годдзе з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча. Бадай ніхто іншы не паспеў так шмат зрабіць для Беларусі за такі кароткі час, як гэты творца. Ён памёр, калі яму было ўсяго 25. Пры гэтым амаль 20 гадоў ён жыў па-за межамі Радзімы. Шлях паэта быў пакручастым. Таму многія мясціны і сёння захоўваюць пазнакі прысутнасці майстра. Карэспандэнт “Звязды” разам з малодшым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Валянцінай Кароткінай паспрабавалі скласці геаграфічную карту жыцця паэта.

Звязда. –2016. – 6 снежня. – С. 13.

Тамара Барысава
Шлюб па разліку дзеля вялікай справы.


         Наступны год адзначыцца буйным культурным юбілеем. Не толькі Беларусь, але і, без перабольшання, увесь свет будзе святкаваць нараджэнне першай друкаванай кніжкі. Уся пашана – Францыску Скарыну, нашаму славутаму земляку, які ва ўсіх літаратурных і навуковых крыніцах пазначаны як першадрукар. На знакамітай гравюры 1517 года ён менавіта з кнігай ў руках. Але ж вядома, што Скарына быў філосафам і біблеістам, паэтам і матэматыкам, астролагам і алхімікам, педагогам, медыкам, садоўнікам. Чаму ж менавіта такі бясспрэчны энцыклапедычны акцэнт на яго друкарскую дзейнасць? І кім сам сябе лічыў гэты чалавек эпохі Адраджэння? Раскрываем “скарынаўскія” загадкі з дапамогай навукоўца, дырэктара Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Аляксандра Грушы.


Рэспубліка. – 2016. – 2 снежня. – С. 11.

Наталля Мядзведзь
0 + Бібліяфіл з пялюшак


         Дзіцяці яшчэ няма года, а ў яго жыцці ўжо з’яўляюцца першыя літаратурныя творы – калыханкі, пацешкі, вясёлыя вершыкі. У кошык з цацкамі трапляюць кніжкі-картонкі, кніжкі для купання, нават кніжкі-цацкі, а на паліцы з дарослымі выданнямі знаходзяць месца вельмі папулярныя сёння кніжкі-карцінкі. Калі ж далучаць дзяцей да чытання? Вядома, чым раней – тым лепш.

Літаратура і Мастацтва. – 2016. – 2 снежня. – С. 6.



Юрий Бондарь Культура как двигатель прогресса


 Деградация культурных ценностей, представляющих собой душу цивилизации, - реальная угроза человечеству. А проявления упадка или девальвации духовно-ценностных ориентаций людей - источник неблагополучия среды человеческого существования, размывающий фундамент бытия, национальной и международной безопасности. Индикаторами же неблагополучия в сфере культуры являются преступность, алкоголизм, наркомания, бюрократизация, снижение качества образования, ослабление института семьи, негативные явления в экономической, политической, информационной, научно- технологической сферах. 
Наша динамичная и технологичная эпоха актуализирует вопрос о цели и смысле общественного развития, влиянии культуры и цивилизации на сознание и поведение человека, его творческие способности и духовно-нравственные ценности. Пессимисты отрицают поступательно-восходящую динамику человечества, прогнозируют неизбежный упадок культуры. Оптимисты позитивно настроены по отношению к прогрессу, акцентируя внимание на его универсальности, закономерных стадиях и инновационных результатах, критериях разумности существования народов и государств. Где же истина? 
Беларуская думка. – 2016. - № 11. – С. 67-73.

***
Надзея Саевіч 
“На добры ўспамін…” 
да 125-годдзя з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны Луцэвіч


 Цёця Ўладзя нястомна збірала
Кожны аркуш і кожны радок, 
      З маладосці ў глыбокую сталасць
           З родным Янкам ішла крок у крок…
                                                                                                                                                         Тэрэнь Масэнка

   У снежні 2016 г. спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіславы Францаўны Луцэвіч. Ёй было наканавана стаць жонкай Янкі Купалы, яго вернай сяброўкай, дарадчыцай, захавальніцай спадчыны вялікага паэта і стваральніцай яго музея. 
Пазнаёміца з артыкулам можна ў часопісе “Роднае слова”. – 2016. –№ 11. – С. 81-84.


Оксана Курбеко
Храм мудрости и науки


    Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси — одна из старейших в нашей стране. Те, кому посчастливилось здесь бывать, никогда не забудут особую атмосферу, в которой рождались и рождаются новые идеи, статьи, доклады, кандидатские и докторские диссертации, монографии… 

    Библиотека имеет один из самых богатых научных фондов в стране. Ее универсальный фонд насчитывает около 5 млн. единиц хранения. Здесь хранятся научные и научно-популярные издания по всем отраслям науки на языках практически всех стран мира, причем не только на бумажных носителях, но и на электронных, в том числе на компакт-дисках, микрофишах, микрофильмах. В библиотеке находится самое большое и наиболее полное в республике собрание иностранной литературы естественно-научной тематики — книги, периодические и продолжающиеся издания. 

     Прочитав статью, вы узнаете что, у Центральной научной библиотеки НАН Республики Беларусь есть "золотой фонд". В отделе редких книг и рукописей хранятся ценнейшие архивные материалы, рукописные и печатные книги XV–XX веков на белорусском, русском и других языках. 

   

 Белорусская военная газета. Во славу Родины. - 2016. - 19 ноября. - С. 14-15.   


Сяргей Панізнік
“Абяцаю, што ўсё асілю я…”

  

     Гэтымі днямі ёй магло б споўніцца 68. Паэтка, якая доўгія гады нават пасля смерці застаецца ў ліку самых таленавітых жанчын у беларускай літаратуры. Яе любяць, помняць, яе вершы чытаюць і перачытваюць, вывучаюць. Трагічная і разам з тым надзвычай светлая постаць Яўгеніі Янішчыц назаўсёды будзе зіхацець яркай зоркай на небасхіле беларускай паэзіі, жыць у сваіх кнігах і ў памяці сучаснікаў. Сваімі ўспамінамі пра першую сустрэчу з паэткай, тады яшчэ зусім маладой дзяўчынкай, падзяліўся Сяргей Панізнік, з якімі вы можаце пазнаёміцца прачытаўшы артыкул у газеце. 

    Звязда. – 2016. – 19 лістапада. – С. 13.

Пётра Васілеўскі
 Перспектыва з паддашка.



    У Прэзідэнцкай бібліятэцы краіны праходзіць выстава артэфактаў, знойдзеных на паддашку Дома ўрада ў час нядаўняга рамонту даха. Калі рабочыя, што рамантавалі дах, пачалі скрынямі штосьці выносіць з паддашка каб звесці на сметнік, змесцівам скрыняў зацікавілася служба бяспекі. Ахова звярнулася да спецыялістаў, якія мусілі вызначыць, ці на самрэч гэта смецце. У рукі навукоўцаў трапілі два дзесяткі скрыняў з матэрыяльнымі рэчамі і паперамі, якія храналагічна ахопліваюць перыяд прыблізна з 1933 па 1960-я гады. Амаль паўгода супрацоўнікі Прэзідэнцкай бібліятэкі працавалі са згаданымі артэфактамі. Тое, што атрымалася ў выніку – калекцыя, якая складаецца з больш як тысячы дакументаў і іх фрагментаў. 


    Культура. – 2016. – 12 лістапада. – С. 4.







Вітаўт Чаропка. Святы Кірыла Тураўскі
(каля 1130-1182).

   Ягонае імя па праве называюць першым сярод усходнеславянскіх пісьменнікаў, і не таму, што ён сапраўды быў першым аўтарам сярод усходніх славян, а таму, што творчасць вытрымала праверку часам і жыццём, і дасюль яго творы – узор высокага мастацкага слова, непараўнальнага ўздыму натхнення. Феномен Кірылы Тураўскага здзіўляе і цяпер і выклікае трапяткую пашану і ўдзячнасць. Вялікі паэт і асветнік нашага далёкага мінулага, ад якога нам дайшло так мала, “другі Златавуст, што ярчэй за ўсіх праззяў на Русі”, як сказана ў ягоным Жыціі. Пазнаёміца з артыкулам можна ў газеце 
    Звязда. – 2016. – 15 лістапада. – С. 8.





Жанна КАПУСТА. Больш ніхто не можа расказаць.


    Пабачыла свет кніга Уладзіміра Арлова «Ён смяяўся апошнім», якая мела арыгінальны падзагаловак: «Фантазія на тэму дакументаў». Аўтар дакладна патлумачыў адметнасць аповесці, якая і не дакументальная, і не мастацкая, а недзе паміж — паміж дакументам, які адлюстроўвае факты, і фантазіяй аўтара, праз найбагацейшы жыццёвы досвед якога прапушчана вялікая колькасць «фрагментаў» чужых успамінаў і чужых біяграфій. Аўтар спрабуе аднавіць атмасферу страху і прыгнечанасці, якая панавала ў 1930-х гадах, аповесць насычана згадкамі пра арышты, высылкі і расстрэлы, а пастаянным спадарожнікам («куратарам») К. Крапівы падчас маскоўскай камандзіроўкі з’яўляецца чэкіст-лейтэнант Ружэвіч. Больш падрабязней пазнавеёміцца з артыкулам можна у газеце

     Літаратура і Мастацтва. - 2016. - 11 лістапада. - с. 7.



Весялуха Марына.
У гонар першадрукара.
Вызначаныя дамінанты наступнага Дня беларускага пісьменства.

    Свята, што пройдзе ў самым старажытным горадзе Беларусі, стане асаблівым: яно адбудзецца пад знакам адметных для гісторыі нашай краіны дат – 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя Полацка. Пра гэта падчас пасяджэння Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства-2017 паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. Па традыцыі на свяце пісьменства не застануцца па-за ўвагай і знакавыя для беларускай літаратуры даты. У 2017 годзе мы адзначым 135-годдзе з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілеі Цішкі Гартнага, Алеся Гаруна, Янкі Брыля, Пімена Панчанкі і іншых. Плануецца, што дзень беларускага пісьменства будзе адзначаны і яркай прэм’ерай фільма, які пакуль мае ўмоўную назву “Шляхамі Францыска Скарыны”. 
    Пра гэта і многае іншае можна даведацца прачытаўшы артыкул. 

    Звязда. – 2016. – 10 лістапада. – С.2.

Изяслав Котляров
Главная библиотека страны

   В нынешнем году Национальная библиотека Беларуси отметила 10-летие своего пребывая в новом звании. Это не только уникальное современное здание, обустроенное по последнему слову архитектурной и инженерной мысли, но и успешно функционирующий республиканский информационный, социокультурный и социополитический центр. Созданы и эффективно используются все возможности для формирования интеллектуального потенциала нации, что является одной из приоритетных задач государства. Гости столицы и посетители образно называют библиотеку «визитной карточкой Минска». Она привлекает внимание и своей оригинальной архитектурой, эстетически оформленной площадью перед ней, парково-ландшафтной средой вокруг неё, яркой запоминающейся подсветкой вечером. Об этом и многом другом вы можете узнать, прочитав интервью с бессменным руководителем Национальной библиотеки Беларуси - Романом Степановичем Мотульским.

Государственный контроль. – 2016. - № 2. – С. 78-83


Названы самыя культурныя гарады Беларусі

    Магілёў, Наваполацк і Ліда перамаглі ў Рэспубліканскім конкурсе "Горад культуры ў Год культуры". Першы стаў пераможцам ў намінацыі "Лепшы абласны цэнтр", другі - у намінацыі "Лепшы горад абласнога падпарадкавання", трэці - у намінацыі "Лепшы горад раённага падпарадкавання". Названы таксама лепшы пасёлак гарадского тыпу - гарадскі пасёлак Актябрскі Гомельскай вобласці і лепшы аграгарадок - аграгарадок Моталь Брэсцкай вобласці. Конкурсныя праграммы, такія як "Горад культуры ў Год культуры", "Чалавек Года культуры", Рэспубліканскі конкурс на лепшую практыку дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі, Рэспубліканскі конкурс "Геній-стартап" для развіцця творчай ініцыятывы моладзі і інш. былі аб'яўлены Міністэрствам культуры гэтым летам.

Настаўніская газета. - 2016. - 5 лістапада. - С. 10.



Баранова Л. И. 
Культура начинается с малого…

     На вопросы “Кого вы хотите воспитать? Какая ваша главная цель?” многие родители отвечают: “Хочу вырастить и воспитать хорошего человека, чтобы не было стыдно за него перед людьми”. Какой-же он – хороший человек? Кого называют культурным человеком? В каком возрасте воспитывается культура личности? Ответы на эти вопросы можно получить полностью прочитав статью. 

Пачатковае навучанне. – 2016. - №10. – С. 58-60

***

Анатоль Трафімчык
“Родныя абразы”

     Рэлігійны аспект ў  творчасці Якуба Коласа – галоўная тэма артыкула. Вынесеная ў загаловак яна заслугоўвае як мінімум даследвання манаграфічнага. Матэрыял, якога, на першы погляд, не так і шмат,пры распрацоўцы ўяўляе найбагацейшае радовішча. Рэлігійны аспект ў творчасці можна ў тым ліку спасцігнуць, зразумець праз прысутнасць, ролю і значэнне рэлігійнай культуры ў паўсядзённым жыцці пісьменніка. Якуб Колас тут, як выяўляе аналіз, найхарактэрнейшы прыклад.

Пазнаёміцца з артыкулам можна ў газеце "Літаратура і Мастацтва". – 2016. – 4 лістапада. – С. 7

***

Жанна Капуста. 
Калі тэма “перамагае” задуму 


 Выдавецтва “Мастацкая літаратура” прапанавала сваім чытачам новую кнігу “Ад шчырага сэрца: падарунак любай маме”. Гэта міні-энцыклапедыя. У кнізе сабраны біяграфіі альбо проста расповеды пра матуль знакамітых творчых дзеячаў, рэпрадукцыі карцін і скульптурных кампазіцый на тэму мацярынства і мастацкія творы многіх беларускіх пісьменнікаў прысвечаныя маці. Кніга багата ілюстравана рэпрадукцыямі карцін славутых жывапісцаў розных краін і эпох і архіўнымі фотаздымкамі, на якіх захаваны воблік жанчыны-маці. Адзін з раздзелаў складаюць вершы і апавяданні, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку ў свеце. Па меркаванням Жанны Капусты кніга была б карысна для філолагаў - найперш для больш дэталёвага вывучэння біяграфій пісьменнікаў, для вучняў старэйшых класаў - для напісання сачынення па тэме мацярынства, і ідэальна падыходзіць для прэзента ўсім мамам. Пра плюсы і мінусы гэтага выдання вы зможаце дазнацца, прачытаўшы артыкул.

Літаратура і Мастацтва. - 2016. - 28 кастрычніка. - С. 6.



***

Марына Весялуха
“Гісторыя кахання: працяг”


  Прэзентацыя рамана “Міг бясконцасці 2: Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку” прайшла ў “Акадэмкнізе”. 

Працягу гісторыі кахання Каці Праскурынай і Вадзіма Ладышава чытачы чакалі амаль 4 гады: першая кніга “Міг бясконцасці” пабачыла свет у 2012 годзе. І вось на старонках новага выдання – працяг жыццёвага сюжэта. 

   Батракова гаворыць: “Свае раманы я пішу вельмі доўга, гадамі. Так, калі працую, заўсёды ўпэўненая, што маіх кніг чакаюць, у інтэрнеце часам нават сварацца, што так доўга не расказваю працяг гісторыі. Я пішу доўга, але выключна таму, што адчуваю адказнасць перад чатачом, каб яму па-ранейшаму было цікава, каб у кожнай новай кнізе яго нешта здзіўляла.” 

   Наталля Батракова расказала, што ў наступнай кнізе, якая будзе змяшчаць дзве часткі гэтай гісторыі, сюжэт завершыцца. Раманамі Батраковай зачытваюцца многія. Яе кнігі заўсёды на вяршыні рэйтынгу папулярнасці ў чытачоў бібліятэк, у лідарах па продажах кнігарняў. Але вось экранізацый любімых твораў чытачам давядзецца пачакаць. 

Весялуха, М. Гісторыя кахання: працяг : пабачыла свет новая кніга Наталлі Батраковай” / Марына Весялуха // Звязда. – 2016. – 25 кастрычніка. – С. 16.


***

Маргарыта Дзяхцяр
Стварыць сусвет на “Кніга=Свеце”



  Артыкул Маргарыты Дзяхцяр распавядае пра форум “Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання”, які адбыўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На форуме абмяркоўваліся надзвычай востыя пытанні: 

  • культурны статус чытача;
  • праблемы дзіцячага чытання;
  • уплыў інтэрнэту на чытача і шмат іншых. 
     Актуалія мерапрыемства ў тым, што яно прыцягвае увагу да чытання і яго праблем. Варта адзначыць, что пляцоўку для правядення форума прадставіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Пазнаёміцца з артыкулам можна у газеце "Літаратура і Мастацтва". – 2016. – 21 кастрычніка. – С. 3


  ***   
            

Наталля Святлова. 
 Да сусветнага кантэнту?
Чаго чакаць ад бібліятэкі новага фармату?  Менавіта на гэту тэму ў сваім артыкуле распавядае Наталля Святлова.
Развіццё інфарматызацыі фарміруе новую напоўненась бібліятэк. Сёння бібліятэка актуальна не столькі для захоўвання і распаўсюджвання інфармацыі, колькі для кіравання  інфармацыяй і рэгулявання інфармацыйнымі патокамі. Новыя формы культурнай сферы – лічбавыя інсталяцыі, медыя-галерэі, анлайн-музеі і многае іншае – змяняюць працэс камунікацыі, спосабы доступу да інфармацыі і спосабы яе засваення. Самы просты, але прадуктыўны шлях для развіцця бібліятэк – гэта нават не аб’яднанне, а кааперацыя і каардынацыя работы, узаемнае выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў і паслуг – пашырэнне магчымасцей па задавальненні запытаў карыстальнікаў. 

Пазнаёміцца з артыкулам можна у газеце "Літаратура і Мастацтва". – 2016. – 14 кастрычніка. – С. 3.
                                                    

Комментариев нет:

Отправить комментарий