Каляндар памятных дат Беларусі на 2017 год

Каляндар памятных дат Беларусі на 2017 год
500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню
950 гадоў таму (1067) у «Аповесці мінулых гадоў» упершыню ўпамінаецца Мінск


1 студзеня
50 гадоў з часу заснавання (1967) выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі»
5 студзеня
20 гадоў таму (1997) Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заснавана прэмія «За духоўнае адраджэнне»
11 студзеня
95 гадоў з дня стварэння (1922) Мінскай мытні
18 студзеня
135 гадоў з дня нараджэння (1882) Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда, архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Памёр у 1951 г.
30 студзеня
95 гадоў з часу заснавання (1922) у Мінску Інстытута беларускай куль­туры (Інбелкульт), першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установы (у 1929 г. рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук, з 1936 г. - Акадэмія навук Беларусі, з 1997 г. - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі)
11 лютага
210 гадоў таму нарадзіўся (1807) Напалеон Орда, кампазітар, піяніст, педагог, мастак. Памёр у 1883 г.
18 лютага
95 гадоў таму нарадзіўся (1922) Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, беларускі мастак, педагог, народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР (1983), акадэмік HAH Беларусі (1995), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970), лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Герой Беларусі (2006). Памёр у 2010 г.
19 лютага
80 гадоў таму (1937) Надзвычайным XII Усебеларускім з'ездам Саветаў прынята Канстытуцыя БССР (з Канстытуцыяй ссср 1936 г.)
26 лютага
85 гадоў таму (1932) пачала выдавацца штотыднёвая беларуская літаратурна-мастацкая і грамадска-палітычная газета «Літаратура і мастацтва»
28 лютага
90 гадоў таму (1927) створана рэспубліканскае дзяржаўна- грамадскае аб'яднанне «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту» (ДТСААФ)
3 сакавіка
950 гадоў таму (1067) адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі паўднёва-рускіх князёў Яраславічаў і полацкага князя Усяслава Брачыславіча
6 сакавіка
80 гадоў таму нарадзілася (1937) Валянціна Уладзіміраўна Церашкова, лётчык-касманаўт СССР, Герой Савецкага Саюза (1963), кіраўнік Расійскага цэнтра міжнароднага навуковага і культурнага супрацоўніцтва пры ўрадзе Расійскай Федзрацыі. Бацькі паходзяцьзБеларусі
11 сакавіка
215 гадоў з часу ўтварэння (1802) Віцебскай губерні (існавала да 10 сакавіка1924г.)
11 красавіка
90 гадоў з часу прыняцця (1927) VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў другой Канстытуцыі БССР
17 красавіка
85 гадоў з часу заснавання (1932) у Мінску Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
23 красавіка
85 гадоў з часу заснавання (1932) Саюза кампазітараў Беларусі (створаны як аўтаномная секцыя пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі, з 1938 г. - самастойная арганізацыя)
6 мая
95 гадоў таму (1922) Прэзідыум ЦК КІІ(6)Б прыняў пастанову аб выданні ў Мінску тэарэтычнага і палітычнага часопіса «Вперед». Цяпер грамадска-палітычны і навукова папулярны часопіс «Беларуская думка»
28 мая
90 гадоў з часу стварэння (1927) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з мая 1993 г. - Беларускі дзяржаўны архіў,з чэрвеня 1995 г. - Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь)
14 чэрвеня -
150 гадоў з дня нараджэння (1867) Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага, гіторыка, эканаміста, этнографа, заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Памёр у 1934 г.
22 чэрвеня
5 гадоў таму (2012) адкрыты Му­зей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Створаны як філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі
26 чэрвеня
95 гадоў таму (1922) у Беларусі пастановай ЦВК БССР заснавана пракуратура
7 ліпеня
135 гадоў таму нарадзіўся (1882) Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч), класік беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). Загінуў у Маскве ў 1942 г.
31 ліпеня
215 гадоў таму нарадзіўся (1802) Ігнат Іпалітавіч Дамейка, геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі. Памёр у 1889 г. Чылійскі ўрад абвясціў Дамейку нацыянальным героем
1 жніўня
90 гадоў таму (1927) выйшаў першы нумар газеты «Советская Белоруссия»
4 жніўня
95 гадоў таму (1922) Прэзідыум ЦВК БССР прыняў Пастанову аб стварэнні Цэнтральнага архіва БССР
100 гадоў таму нарадзіўся (1917) Янка Брыль (Іван Антонавіч), народны пісьменнік Беларусі (1981), ганаровы член HAH Беларусі (1994). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1963), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982). Памёр у 2006 г.
6 жніўня
40 гадоў з дня выпуску (1977) на Мінскім радыёзаводзе першага серыйнага каляровага тэлевізара «Гарызонт-723»
15 гадоў таму (2002) у адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы ад 6 жніўня № 214 створаны Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь
9 жніўня
100 гадоў таму (1917) выйшаў першы нумар газеты «Звязда»
12 жніўня
85 гадоў таму (1932) у Бабруйску створаны Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР імя М. Горкага. Цялер - Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага
23 жніўня
100 гадоў таму нарадзіўся (1917) Пімен Емяльянавіч Панчанка, народны паэт Беларусі (1973), ганаровы член HAH Беларусі (1994). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). Памёр у 1995 г.
3 верасня
90 гадоў таму нарадзіўся (1927) Алесь Адамовіч (Аляксандр Міхайлавіч), беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, член-карэспандэнт НАН Беларусі (1980), доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976). Памёр у 1994 г.
9 верасня
75 гадоў з часу прыняцця (1942) пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР аб стварэнні Беларускага штаба партызанскага руху (дзейнічаў да 14 лістапада 1944 г.)
14 верасня
25 гадоў з часу выдання (1992) пастановы Савета Міністраў Рзспублікі Беларусь аб стварэнні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
17 верасня
105 гадоў таму нарадзіўся (1912) Максім Танк (сапр. Яўген Іванавіч Скурко), народны паэт Беларусі (1968), акадэмік НАН Беларусі (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966). Памёр у 1995г.
1 лістапада
50 гадоў таму (1967) выйшаў першы нумар газеты «Вячэрні Мінск»
3 лістапала
135 гадоў таму нарадзіўся (1882) Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), класік беларускай літаратуры, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН БССР (1928), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946,1949). Памёр у 1956 г.
90 гадоў таму (1927) у Мінску закладзены ўніверсітэцкі гарадок
4 лістапала
130 гадоў таму нарадзіўся (1887) Цішка Гартны (сапр. Зміцер Фёдаравіч Жылуновіч), беларускі пісьменнік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі (1928)
5 лістапада
45 гадоў таму (1972) на Мінскім трактарным заводзе выпушчаны мільённы трактар
9 лістапада
115 гадоў з дня нараджэння (1902) Несцера Фёдаравіча Сакалоўскага, беларускага кампазітара, хормайстра, фалькларыста, аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна Беларусі. Памёру 1956 г.
15 лістапада
150 гадоў з часу заснавання (1867) Магілёўскага музея пры губернскім статыстычным камітэце - аднаго з першых афіцыйных музеяў у Беларусі (дзейнічаў да 1919 г.)
20 лістапада
300 гадоў з дня нараджэння Георгія Каніскага (1717-1795), украінскага і беларускага пісьменніка, палітычнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі
4 снежня
90 гадоў з часу ўстанаўлення (1927) СНК БССР ганаровага звання «Народны артыст БССР»
90 гадоў з часу ўстанаўлення (1927) СНК БССР ганаровага звання за- служаны дзеяч мастацтваў БССР»
45 гадоў таму (1972) у Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу
22 снежня
95 гадоў з пачатку выдання (1922) літаратурна-мастацкага і грамадска-
палітычнага часопіса «Полымя»
27 снежня
155 гадоў (1862) Беларускай чыгунцы
29 снежня
45 гадоў таму (1972) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў
30 снежня
95 гадоў таму (1922)1 Усесаюзны з'езд Саветаў прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Беларуская думка.- 2016.- №12.- С. 86-87.

Комментариев нет:

Отправить комментарий